Па суботах на тэрыторыі Верхняга горада можна паслухаць класіку

16 августа 2018

Выступаюць буйныя калектывы Беларусі і іншых краін. 18 жніўня на сцэну ля гарадской ратушы выйдзе Minsk Festival Orchestra, спецыяльна створаны для гэтага выступлення. Многія музыканты жывуць ў Еўропе і прыехалі выступіць для беларускай публікі. Рэпетыцыі праходзяць кожны дзень.

Музычнае свята пад адкрытым небам пачынаецца вечарам, а палове на дзявятую. Можна паслухаць музыку Баха, Вівальдзі, Глінкі і іншых кампазітараў.