Па краіне праходзіць прафілактычная акцыя "Увага, дзеці!"

27 августа 2019
Не забудзьце ўключыць святло!  Зараз па краіне праходзіць прафілактычная акцыя "Увага, дзеці!". Да 5 верасня ў любы час сутак вадзіцелі абавязаны ездзіць з уключаным блізкім святлом фар. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф у памеры да 60 рублёў. Таксама супрацоўнікі ДАІ кантралююць выкананне правілаў перавозкі дзяцей, сочаць за дарожнай сітуацыяй паблізу ўстаноў адукацыі.

У пачатку навучальнага года супрацоўнікі ДАІ наведаюць урачыстыя лінейкі і правядуць урокі бяспекі. Таксама будуць дзяжурыць каля школ і дзіцячых садкоў, каб пры неабходнасці дапамагчы юным удзельнікам дарожнага руху.