Па сталіцы сталі курсіраваць "аўтобусы-балельшчыкі"

9 ноября 2017

Да віртуальнага руху далучыўся і рух гарадскі - па сталіцы сталі курсіраваць "аўтобусы-балельшчыкі". Яркія шыльды будуць паказваць аматарам спорту дарогу да фіналу галоўнага спартыўнага супрацьстаяння года. Рухомая афіша матча Беларусь - ЗША з'явілася нават на вагонах метро. Як Мінск рыхтуецца на два дні стаць адным з галоўных тэнісных кортаў свету - рэпартаж Яна Пашкевіча.

Да фіналу Кубка Федэрацыі рыхтуецца не толькі наша зборная па тэнісе, але і літаральна ўся краіна. Напрыклад, сталічны транспарт абклейваюць спецыяльнымі рэкламамі, якія і заклікаюць усіх далучыцца да гэтага свята спорту.

Зараз гэты аўтобус гатовы да выхаду на маршрут. Тут жа можна знайсці і шмат карыснай інфармацыі. Напрыклад, вось так выглядае афіцыйны хештэг фіналу. Калі прайсці па гэтай спасылцы ў інтэрнэце, то можна ўбачыць, як нашу зборную падтрымліваюць многія вядомыя людзі.

Да віртуальнага руху далучыўся і рух гарадскі - першыя "аўтобусы-балельшчыкі" ўжо выйшлі на маршруты.

Тэнісны настрой хутка падхопліваюць і пасажыры гарадскога транспарту.

Першыя матчы фінальнай стадыі стартуюць ужо ў суботу. Усіх ахвотнікаў убачыць гульню тэнісістак "Чыжоўка-Арэна" ўмясціць проста не змагла, таму на вуліцы побач з галоўным кортам разгорнецца і вялізная фан-зона.

Такія рухомыя паказальнікі будуць падказваць дарогу да фіналу ўсім аматарам спорту аж да канца выхадных. Менавіта тады і стане вядомы пераможца галоўнага спартыўнага супрацьстаяння гэтага года.