Паводле статыстыкі 2012 года, беларускую лічаць роднай 60 % насельніцтва

23 февраля 2020
Прасоўваюць сёння не толькі бізнес, але і родную мову. На беларускую ўсё часцей пераходзяць айчынныя рэкламшчыкі, а дызайнеры смела цытуюць класікаў літаратуры. Мода і мова сёння паняцці са знакам плюс. І гэта не можа не радаваць. 

Паводле афіцыйнай статыстыкі 2012 года, беларускую лічаць роднай больш за 5 мільёнаў чалавек, а гэта 60 % ад усяго насельніцтва. Абноўленыя лічбы з пазітыўнай дынамікай, паводле апошняга перапісу, Белстат рыхтуе да восені.


Мовазнаўцы і гісторыкі пастаянна працуюць над стварэннем слоўнікаў

Праект стагоддзя на гэтым тыдні прэзентавала Нацыянальная акадэмія навук - "Гістарычны слоўнік беларускай мовы". Гэта адзінае выданне, якое змяшчае 75 тысяч лексем старабеларускай літаратурнай мовы за 500 гадоў існавання духоўнай культуры беларускага народа. 


Вучацца гаварыць па-беларуску і іншаземцы


Геаграфія вывучэння мовы ўключае не толькі традыцыйныя краіны Еўропы, але і азіяцкія. Так, у Кітаі функцыянуюць цэлых 12 цэнтраў з профільнай беларускай.  У Дзень роднай мовы кіраўнікі дыпмісій з розных краін свету паспрабавалі сябе ў якасці дэкламатараў - чыталі вершы сваіх нацыянальных аўтараў. 

Напярэдадні свята МЗС выпусціў фірменны стыкерпак - наклейкі ў месенджэры Viber. Паводле звестак кампаніі, гэта дзясятая калекцыя на беларускай мове за ўсю гісторыю існавання рэсурсу. Зараз кожны карыстальнік можа дадаць нотку дыпламатыі абсалютна бясплатна.