З прычыны перавышэння хуткасці ў Мінскай вобласці з пачатку года адбылося больш за 200 аварый

15 июня 2017

Каб прадухіліць шматлікія ДТЗ, Дзяржаўтаінспекцыя сёння пачынае прафілактычную акцыю "Хуткасць". Асабліва ўважліва будуць сачыць за дарожным рухам на аварыйных участках. У гэты перыяд да парушальнікаў будуць ужываць максімальна строгія меры.

З сямнаццатага да дваццаць трэцяга чэрвеня на асобных участках дарог будуць усталяваныя мабільныя датчыкі кантролю хуткасці. Аўтарадары размесцяць на дзевятнаццатым кіламетры дарогі Р-58 у напрамку Мінск – Калачы - Мядзел. Там зараз вядуцца рамонтныя работы. Дазволеная хуткасць - 70 кіламетраў за гадзіну.