Па адным дрэве за кожны год мірнага жыцця

27 апреля 2015

У рамках акцыі “Кветкі Перамогі” вучні Ратамскай сярэдняй школы пасадзілі мемарыяльны яблыневы сад. Маладым людзям дапамаглі і ганаровыя госці мерапрыемства: першы намеснік міністра прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, першы сакратар ГА БРСМ і ветэраны вайны. 70 яблынь павінны ўпрыгожваць тэрыторыю школы, але таксама маюць і глыбока сімвалічны сэнс.

Нагадаем, што акцыя “Кветкі Перамогі” пачалася яшчэ ў студзені. Ва ўсёй краіне моладзь саджае дрэвы і кветкі як сімвалы росквіту і ўрадлівасці беларускай зямлі.