Паводле новай праграмы "Сямейны капітал" дэпазітныя рахункі адкрылі ўжо 1 697 шматдзетных сем'яў

12 мая 2020
Праект, які дзейнічае ў краіне з 2015 года, 1 студзеня быў падоўжаны на новую пяцігодку. Сямейны капітал прызначаецца пры нараджэнні, усынаўленні або ўдачарэнні трэцяга або наступных дзяцей. Усяго на 1 мая адкрыта каля 83 200 дэпазітных рахункаў. Як і раней, пасля сканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці грошы могуць быць скарыстаныя на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці. А вось датэрмінова выкарыстаць грошы з гэтага года можна на атрыманне платных медыцынскіх паслуг, адукацыю і паляпшэнне жыллёвых умоў.