Парывісты вецер, дажджы і навальніцы. Такое надвор'е прагназуюць сіноптыкі на гэтым тыдні ў сталічным рэгіёне. Адчуванне прахалоды будзе ўзмацняць паўночна-ўсходні вецер. Тэмпература паветра днём ад 8 да 18 градусаў цяпла. Ноччу слупок тэрмометра не падымецца вышэй за восем градусаў.
Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па Гідраметэаралогіі: "У аўторак мы будзем знаходзіцца ў зоне паніжанага атмасфернага ціску, таму пакуль яшчэ чакаецца пераважна без ападкаў. Раніцай будуць згушчацца недоўгачасовыя туманы. Самыя непагодлівыя дні на гэтым тыдні - серада і чацвер. З поўдня на поўнач будзе паднімацца вельмі актыўны атмасферны фронт, таму на большай частцы тэрыторыі ў нас чакаюцца дажджы. Таксама прагназуюцца навальніцы, парывісты вецер".
У пятніцу і суботу на большай частцы тэрыторыі без ападкаў. А вось ў нядзелю моцныя дажджы. Сапраўды вясновае надвор'е вернецца толькі напрыканцы месяца.













