Па-летняму цёплае надвор’е захаваецца ў першыя дні чэрвеня

1 июня 2015

Заўтра днём паветра прагрэецца да дваццаці сямі градусаў са знакам плюс. Уначы слупок тэрмометра спыніцца на адзнацы дзесяць-пятнаццаць градусаў. У асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы. А вось с сярэдзіны тыдня стане халадней: дзённая тэмпература паветра панізіцца на два-чатыры градусы і максімальна складзе дваццаць чатыры градусы.

Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У выхадныя надвор'е не прынясе ніякіх сюрпрызаў. У суботу будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература ўначы чакаецца ад плюс шасці да плюс трынаццаці градусаў, днём сямнаццаць - дваццаць чатыры. І вось у нядзелю будзе праходзіць малаактыўны атмасферны фронт, магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём чакаецца сямнаццаць-дваццаць чатыры градусы цяпла".

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, тэмпература ў чэрвені не паднімецца вышэй за кліматычную норму. Сярэднясутачная тэмпература паветра складзе пятнаццаць-сямнаццаць градусаў цяпла.