Па-летняму цёплая восень працягвае радаваць беларусаў

16 октября 2018

Ужо які дзень запар тэмпературныя рэкорды б'е паўночны рэгіён. Так, у Шаркаўшчыне паветра прагрэлася да 19 градусаў. Дарэчы, сорак гадоў таму - 15 кастрычніка - было ледзь больш як 18 градусаў.

Абноўлены тэмпературны максімум і на Нарачы. Самым гарачым горадам панядзелка стаў Брагін - плюс 21. І калі тэмпература ў Беларусі ўвесь кастрычнік у плюсе, то колькасць ападкаў - у мінусе. Дэфіцыт дажджоў як на поўначы, так і на поўдні - усяго толькі 10 працэнтаў ападкаў ад нормы. Найбліжэйшыя дні будуць такімі ж не па-восеньскі цёплымі.