Сёння па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова міністра абароны Беларусі з міністрам абароны Украіны. Падчас тэлефоннай размовы бакі абмеркавалі пытанні бягучага стану супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, наяўныя праблемы, а таксама канкрэтныя крокі па ўмацаванні атмасферы даверу і бяспекі ў рэгіёне. Віктар Хрэнін адзначыў, што народ Украіны быў і будзе для Беларусі братэрскім народам. Наша краіна не з'яўляецца ініцыятарам напружанасці ў адносінах з Украінай. У сваю чаргу Аляксей Рэзнікаў выступіў за аднаўленне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а таксама актывізацыю супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі і ўзаемнага даверу. Як адзначылі ў Мінабароны Беларусі, размова адбылася для аднаўлення атмасферы дыялогу, зніжэння градуса публічных праяў і гарантавання бяспекі ў рэгіёне.
Па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова міністра абароны Беларусі з міністрам абароны Украіны
14 февраля 2022













