Па ініцыятыве "Белай Русі" стартавала акцыя “Грамадская прыёмная – з клопатам аб ветэранах”

8 апреля 2015

Падтрымаць агульную ідэю і дапамагчы у развіцці як мінімум свайго раёна і горада, а як максімум усёй Беларусі. Сёння ў Ленінскім раёне сталіцы пасведчанні актывістаў самага аўтарытэтнага грамадскага аб’яднання краіны атрымалі 100 мінчан. Сярод тых, хто сёння афіцыйна папоўніў рады “Белай Русі” – супрацоўнікі буйных сталічных прадпрыемстваў, моладзь і ветэраны Вялікай Айчыннай. Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі раённая ветэранская арганізацыя таксама далучылася да грамадскага аб’яднання.

Акрамя таго, па ініцыятыве "Белай Русі" сёння ў Маскоўскім раёне сталіцы стартавала акцыя “Грамадская прыёмная – з клопатам аб ветэранах”. Напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ветэраны і ўдзельнікі вайны, інваліды могуць звярнуцца з любой сваёй праблемай ці прапановай.

Дарэчы, сёння на прыём трапілі 10 ветэранаў. Іх цікавілі пытанні, звязаныя з правядзеннем святочных мерапрыемстваў да 9 Мая, аховай здароўя і выплаты сацыяльнай дапамогі. Акцыя прадоўжыцца да 8 мая.