Па Гомельскай вобласці пранёсся смерч

25 мая 2018

Рэдкую прыродную з'яву назіралі жыхары Лоеўскага раёна. Па Гомельскай вобласці пранёсся смерч. Інфармацыі пра разбурэнні няма. Віхура сабрала зямлю з раллі і адправіла высока ў неба. Летась смерч знялі ў Баранавічах і пад Добрушам.