Крымінальная справа па факце падрыхтоўкі акта тэрарызму арганізаванай групай

29 марта 2021

Па факце падрыхтоўкі акта тэрарызму ў Беларусі ўзбуджана крымінальная справа. Гэта сёння паведаміў журналістам генеральны пракурор. Як удакладніў Андрэй Швед, крымінальная справа ўзбуджана на падставе матэрыялаў, прадстаўленых КДБ і МУС у дачыненні да Ціханоўскай і ўдзельнікаў так званай ініцыятывы BYPOL. Артыкул - "Падрыхтоўка акта тэрарызму арганізаванай групай". Па матэрыялах крымінальнай справы, фігуранты раней спрабавалі ўчыніць выбухі і падпалы на тэрыторыі сталіцы і іншых гарадоў. Затрыманы з доказамі злачынства грамадзянін Маляйчук ужо даў паказанні аб арганізатарах і ўдзельніках тэракта.

З матэрыялаў праверкі таксама вынікае, што ў планы арганізатараў уваходзіла абвінаваціць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады ва ўчыненні дзеянняў, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей.