Па Брэсцкай вобласці за паўгадзіны пранёсся шторм

29 июня 2017

Навальніца, шквалісты вецер, лівень і град! Па Брэсцкай вобласці за паўгадзіны пранёсся шторм. Дрэвы паваліла і ў абласным цэнтры, а таксама ўздоўж трасы. У Маларыцкім раёне амаль з дзясятка дамоў і сельгаспабудоў сарваны шыфер. Як паведамляе МНС, ніхто ў выніку шторму не пацярпеў. Зараз спецыялісты ўхіляюць наступствы мімалётнай стыхіі. Сіноптыкі прагназуюць аналагічныя ўмовы надвор’я на заўтра.