Плюсы і мінусы "еўразімы" па-беларуску

15 января 2020
Не пакатаешся на лыжах і санках, валёнкі засталіся без справы, а пра снегавіка толькi марым! Сапраўдная марозная і снежная зіма, паводле прагнозаў сіноптыкаў, магчыма, прыйдзе ў нашу краіну толькі праз месяц. Зрэшты, далёка не ўсе беларусы чакаюць такіх перамен. У адсутнасці ападкаў і мінуса на тэрмометры ў многіх свае "плюсы". 

Пра тое, як характар надвор'я ўплывае на настрой беларусаў, Аляксей Кандраценка.

Камунальныя службы эканомяць на рэагентах і ацяпленні, у гандлёвых цэнтрах упаў попыт на цёплую вопратку і абутак. Лыжы, санкі або папулярныя летась цюбінгі таксама ў аўтсайдарах продажу. Але "еўразіма" няпростая: для адных - гэта эканомія, для іншых - расчараванне. 

Зімовая рыбалка толькі з берага 

Сярод іх і рыбакі. Лёду няма нідзе. Вось і прыходзіцца кампенсаваць зімовы вольны час рыбалкай з берага. Хоць і клёў дрэнны. Міхаіл Грашчанка з дзяцінства любіць бываць на прыродзе, але падобнай зімы не ўзгадае. Мінчанін - яшчэ і прадавец-кансультант у рыбалоўным магазіне. Спецыялізаваны гандаль таксама ў мінусе.

Безмарозны перыяд эканоміць да 25% паліва

Сваю кліматычна-эканамічную карціну "еўразімы" склалі і беларускія аўтамабілісты. Па некаторых падліках, безмарозны перыяд эканоміць да 25% паліва. Цёплай зімой вадзіцелі не так часта ўключаюць абаграванне салона. Але ёсць і пэўныя праблемы.

На раслінах з'яўляюцца хваробы і шкоднікі

Свае нюансы цёплай зімы і ў аграрыяў. Без снегу азімыя збожжавыя праходзяць перазімоўку нядрэнна, але са снегам - лепш. Сярод недахопаў - высокі ўзровень вільготнасці. Ад гэтага на раслінах з'яўляюцца хваробы і шкоднікі. Таму сельгаспрадпрыемствам варта загадзя назапасіцца сродкамі хімабароны. Дастатковае снежнае покрыва вырашыць адразу некалькі задач. 

Рэзка знізіўся попыт на пухавікі і зімовыя боты

У гандлёвых цэнтрах рэзка знізіўся попыт на курткі-пухавікі, зімовыя боты і валёнкі. І гэта не кажучы пра футра. Зрэшты, новыя рэчы, якія многія набылі на вялікіх скідках ў канцы лістапада ў "чорную пятніцу", яшчэ доўга могуць правісець у шафах. 

Згодна з доўгатэрміновым прагнозам сіноптыкаў, сапраўдных маразоў (калі тэмпература днём да мінус 15) варта чакаць не раней за сярэдзіну лютага. Аднак такія даныя часта бываюць недакладнымі.