Плюсавая тэмпература можа ўнесці істотныя карэкціроўкі ў жыццё аматараў зімовай рыбалкі

30 января 2016

Шэры снег - тонкі лёд. Здаецца, гэтую песню ўжо які дзень гатовыя напяваць беларускія ратавальнікі, каб перасцерагчы ад небяспекі адчайных рыбаловаў. Плюсавая тэмпература можа ўнесці істотныя карэкціроўкі ў жыццё аматараў зімовай рыбалкі. Аднак пакуль самі адпачывальнікі кіруюцца праверанымі гадамі назіраннямі. Лёд не меншы за 20 сантыметраў - такім чынам, на яго можна смела заходзіць. У той жа час у МНС папярэджваюць, што неабходна быць уважлівымі і асцярожнымі. Калі слупок тэрмометра пратрымаецца вышэй за нуль яшчэ некалькі дзён, то адпачынак на змёрзлай роўнядзі вадаёмаў можа скончыцца сумнымі наступствамі.

Да шчасця, ахвяраў зімовай рыбалкі няма. У той жа час ратавальнікі папярэджваюць не толькі рыбаловаў, але і простых грамадзян: калі лёд не моцны, то лепш пакінуць яго тым месцам, на якое не ступала нага чалавека. Таксама бацькам неабходна быць больш уважлівымі да дзяцей, якія жадаюць пакатацца на лёдзе. Калі ж смяльчак апынуўся ў халоднай вадзе, неадкладна набірайце гарачую лінію 101.