Плюс ад вялікага мінуса

29 января 2014

Моцныя маразы, што ўсталяваліся ў другой палове студзеня, не даюць інфекцыі распаўсюдзіцца сярод насельніцтва. Але сталічныя ўстановы аховы здароўя ўсё ж падрыхтаваліся да прыходу грыпу. У аптэках і лячэбных установах створаны запас медыкаментаў, а ў бальніцах дастаткова месцаў для шпіталізацыі. Медыкі таксама праводзяць усе неабходныя прафілактычныя мерапрыемствы. Калі прастуда ўсё ж апанавала, найперш трэба звярнуцца да тэрапеўта.


Толькі за мінулы тыдзень у Мінску колькасць вострых рэспіраторных захворванняў павялічылася на пятнаццаць працэнтаў. А вось захворванні грыпам адзначаны адзінкавыя. Станоўчую ролю ў гэтым адыграла масавая вакцынацыя мінчан, што пачалася восенню. Дарэчы, амаль трэць насельніцтва было прышчэплена у мінулым эпідсезоне.