Пляжы Мінскай вобласці лета сустракаюць падрыхтаванымі

1 июня 2016

Амаль 130 зон адпачынку ля вады. Яшчэ да сезона вадалазы ачысцілі дно вадаёмаў, а камунальнікі скасілі лішнюю расліннасць. Месцы масавага адпачынку ўладкаваныя дзіцячымі пляцоўкамі.

Зоны адпачынку абсталяваны і стаянкамі для машын. Але паркавацца можна за 30 метраў ад вады. У іншым выпадку парушальнікаў чакае штраф амаль два з паловай мільёны рублёў.