Пляжы Мінскай вобласці гатовы да летняга сезона

4 июня 2020
Абнавілі абсталяванне на ўзбярэжжах, уладкавалі новыя дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі. З'явілася больш кабінак для пераапранання. Для адпачывальнікаў  абсталяваны паркоўкі. Акрамя гэтага, спецыялісты апрацавалі акваторыі - прыбралі водарасці і ачысцілі дно. На пляжах усталявалі больш за тысячу кантэйнераў і ўрнаў. Ля вады будуць рэгулярна дзяжурыць ратавальнікі.