Пляжы і зоны адпачынку на чатырох вадасховішчах Мінска гатовыя да сезона

28 мая 2020
Абсталявалі сталічныя зоны адпачынку і дадатковымі ўслонамі, урнамі, мангаламі, а дзіцячыя зоны папоўніліся новым гульнявым абсталяваннем. На Заслаўскім вадасховішчы ўладкавалі інклюзіўны пляж. Усталявалі спецыяльны пантон, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі мелі доступ да берагавой лініі.