Пакуль на месцы будучага спартыўнага аб'екта на праспекце Пераможцаў катлаван, але хутка плануюць перайсці да закладкі падмурка. Спартыўная арэна стане галоўнай трэніровачнай пляцоўкай як для нацыянальнай зборнай, так і для падрыхтоўкі спартсменаў-юніёраў.
Ірына Ляпарская, галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы: "З нашай зборнай патрэніравацца жадаюць гімнасткі са шматлікіх краін свету, наша каманда ўжо 20 гадоў на другім месцы ў сусветным рэйтынгу! Зараз у нас будзе 8 пляцовак, залы харэаграфіі, будзе нават басейн і аднаўленчыя працэдуры, нарэшце-та з'явіцца і медыцынскі цэнтр".
Віктар Лапцеў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама: "Будынак будзе выглядаць як фігурная стужка з мастацкай гімнастыкі, потым мы плануем тут жа пабудаваць і будынак Асацыяцыі мастацкай гімнастыкі. Агульная плошча будынка складзе парадку 16 тысяч метраў, у тым ліку і з падземнай часткай".
План праекта Палаца мастацкай гімнастыкі распрацоўваўся з вясны. Плануецца, што першых наведвальнікаў сучасная спартыўная арэна прыме ўжо ў 2017 годзе.













