Свята ў фармаце гарадскога open-air праходзіць у сталіцы кожную суботу. Другі фестывальны дзень запомніўся незвычайным спалучэннем аргенцінскіх матываў, класікі і джаза. Наступная субота - дзень музыкі барока. Завершыцца фестываль класічнай музыкі 1 жніўня канцэртам да 250-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Агінскага і касцюміраваным балем.













