Інавацыйныя ідэі, новыя методыкі і апошнія дасягненні абмеркавалі на пленарным пасяджэнні цэнтральнага камітэта прафсаюзных работнікаў адукацыі і навукі. Студэнты-актывісты разам з выкладчыкамі збіраюцца штогод. На чатырох пляцоўках ладзілі тэматычныя майстар-класы: стварэнне іміджа, івэнт-менеджмент, мадэліраванне і сацыяльнае партнёрства. Дарэчы, пленум - гэта своеасаблівы не толькі абмен вопытам, але і фарміраванне моладзевай палітыкі.
У прафсаюзных арганізацыях адукацыі больш за 600 тысяч удзельнікаў. Маладым спецыялістам аказваецца сацыяльная і матэрыяльная падтрымка, а таксама ствараюцца ўмовы для самарэалізацыі.













