Пра гэта сёння заявіў намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Аляксандр Ліштван. У першую чаргу плаціць за паркаванне давядзецца ў цэнтры горада - на вуліцах Кульман, Дарашэвіча, Куйбышава і ля Камароўскага рынку. Такім чынам, колькасць платных парковачных месцаў у сталіцы павялічыцца да дзвюх тысяч. Сёння гадзіна паркавання ў цэнтры горада каштуе ад 10 да 20 тысяч рублёў.
Платных парковачных месцаў у Мінску стане больш
16 июня 2016













