Платных дарог у Беларусі стала больш

2 ноября 2015

Плюс 323 кіламетры. У Беларусі платных дарог стала больш. У сістэму "БелТол" зараз уключаныя ўчастак дарогі P-21 Віцебск - мяжа з Расіяй у Ліёзне; Р-23 Мінск - Мікашэвічы; Р-99 Баранавічы - Ваўкавыск - Гродна. Каб пераадолець шлях ад Бераставіцы да мяжы з Польшчай, таксама прыйдзецца заплаціць. Зменяць статус і новыя ўчасткі трас М-5 (ад Жлобіна да Гомеля) і М-6 (участак у раёне Шчучына).

У раёнах, якія "падлучылі" да сістэмы "БелТол", загадзя арганізавалі семінары для перавозчыкаў.

З лістапада абновіцца і сайт кампаніі-аператара. Павышэння тарыфаў не будзе. Зараз колькасць карыстальнікаў "БелТол" перавышае 225 000.