Плацежны сэрвіс "Аплаці" пашырае геаграфію

19 мая 2020
Зараз заплаціць за праезд пры дапамозе мабільнага дадатка можна яшчэ і ў Оршы. Сёння сэрвіс  ад рэзідэнта ПВТ, кампаніі LWO і Белінвестбанка  працуе ўжо ў 6 аўтобусах на трох маршрутах: за нумарамі 1, 2 і 5. Неўзабаве да сістэмы плануюць падключыць увесь гарадскі аўтатранспарт Оршы. 

Гэта ўжо 12-ы горад у краіне (уключаючы ўсе абласныя цэнтры), дзе даступная такая паслуга. На чарзе  Наваполацк, дзе пасажыры таксама змогуць разлічыцца за праезд з дапамогай QR-кода. Укараніць сістэму ўжо гатовыя аўтапаркі Маладзечна, Слуцка, Жодзіна і Салігорска. 

Алег Кандраценка, дырэктар LWO, член Савета па развіцці лічбавай эканомікі: "Безнаяўная аплата  больш танная і выгадная для краіны ў агульнай сваёй масе. Напрыклад, калі б у Мінску стартаваў наш праект, то нават 10 % тавараабароту праз нашу сістэму прынесла б за год краіне амаль 450 тысяч рублёў эканоміі. Гэта істотныя сумы і гэта проста кардынальная змена працэсаў. Гэта, вядома, больш зручна для грамадзян, гэта больш выгадна, гэта лягчэй".

Купля электронных білетаў - адна з магчымасцей мабільнага сэрвісу "Аплаці". Таксама без працэнтаў і камісій можна праводзіць аплату праз АРІП і разлічвацца па QR у кафэ і магазінах.