Аграпрамысловы комплекс, малы бізнес, аграэкатурызм і будаўніцтва амаль 5 мільёнаў квадратных метраў жылля з акцэнтам на індывідуальных дамах. Мінаблвыканкам агучыў некаторыя тэзісы Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця цэнтральнага рэгіёна на найбліжэйшыя пяць гадоў. Так, чакаецца рост заработнай платы ў паўтара раза. Таксама ў Мінскай вобласці з'явяцца 30 новых школ і дзіцячых садоў. А сельгаспрадпрыемствы атрымаюць больш за 2 тысячы новых машын. Вялікай аддачы чакаюць і ад рэалізацыі буйных інвестпраектаў. Сярод іх новыя заводы Слаўкалія і Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.
Увага і медыцыне. Сярод значных медыцынскіх аб'ектаў вобласці - дзіцячы шматфункцыянальны корпус барысаўскай раённай бальніцы, новая паліклініка ў Бараўлянах і бальніца ў Заслаўі.













