Плантацыю архідэй вырасціў беларускі пенсіянер з Гомеля

17 февраля 2021
Той выпадак, калі па экзотыку далёка ехаць не трэба! Плантацыю архідэй вырасціў беларускі пенсіянер з Гомеля Уладзімір Гуцанкоў, уладальнік фермерскай гаспадаркі з пасёлка Касцюкоўка, падзяліўся эксклюзіўнымі кадрамі са сваёй цяпліцы, бо архідэі ў Беларусі вырошчваюць хіба што ў батанічных садах, а прадаюць прывезеныя з Нідэрландаў або іншых еўрапейскіх краін. Цвітуць экзатычныя кветкі якраз у студзені - лютым. Зараз у цяпліцы ўжо каля 20 сартоў і ў цэлым прыкладна 100 кустоў архідэй.