Блакіраванне ўзброеных захопнікаў гарадка адпрацавалі беларускія і расійскія дэсантнікі. Планавае тактычнае вучэнне працягваецца ў гэтыя дні ў Віцебскай вобласці. Удзельнічае каля тысячы салдат, больш за 200 адзінак спецтэхнікі і 10 паветраных суднаў. Паводле легенды, баевікі прыкрываліся жывым шчытом з мірнага насельніцтва. У рамках перамоў умоўны праціўнік адмовіўся здацца, і яго знішчылі.
Дэсантнікі высаджваліся ў зону дзеянняў з самалёта на парашутах. Зладжанасць падраздзяленняў яшчэ трэба будзе адтачыць да дасканаласці, але камандаванне ацаніла вынікі навучальнай аперацыі высока. Такім чынам завяршыўся чарговы этап падрыхтоўкі да беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2017".













