Планету чакае самы гарачы год за апошнія 500 гадоў

18 мая 2020
Кліматолагі папярэджваюць аб негатыўных наступствах для сельскай гаспадаркі. Ва Усходняй Еўропе ў канцы красавіка ўжо аб’явілі засуху. Ёй папярэднічала бясснежная зіма. Фіксуецца і нізкі ўзровень вады ў вадаёмах. Адмоўна адаб'юцца і паведамленні аб замаразках. 

Цюй Дун’юй, гендырэктар харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН: "Экстрэмальныя ўмовы надвор’я, саранча, эканамічныя ўзрушэнні і, у цяперашні час, COVID-19, імаверна, прывядуць да таго, што ўсё больш людзей будуць сутыкацца з вострай праблемай адсутнасці харчовай бяспекі".