Сапраўднае выпрабаванне для беларусаў сёння падрыхтаваў шторм, што прыйшоў да нас з Еўропы. Раніцай літаральна за гадзіну ў краіне выпала амаль паўмесячная норма ападкаў. Сітуацыя ўскладнялася тым, што апагей ліўня прыпаў на гадзіну пік. Каб дабрацца на працу, людзям даводзілася стаяць у кіламетровых аўтамабільных заторах. Тых, хто дабіраўся на службу на грамадскім транспарце, таксама чакалі прыкрыя сюрпрызы. З-за моцных дажджоў аўтобусы і тралейбусы траплялі ў водны палон, на дапамогу прыходзілі ратавальнікі. Усяго байцы МНС толькі за раніцу эвакуіравалі 36 чалавек.
Раптоўныя водныя патокі заблакіравалі, як сталіцу, так і іншыя гарады краіны. Напрыклад, у Заслаўі з-за моцнага дажджу нават затапіла шматпавярховы дом. Метэакарту за дзень па краіне склаў Юрый Шаўчук (відэа).














