"Полымя міру" сёння пранясуць скрозь доўгі калідор жыхароў Турава

9 июня 2019
Агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў працягвае свой шлях па краіне. У гэтыя дні  эстафету прымае Гомельскі рэгіён. 

Напярэдадні "Полымя міру" сустракалі ў сэрцы Палесся - Нацыянальным парку "Прыпяцкі" на плошчы Музея прыроды. Затым факел пранеслі па тэрыторыі запаведніка. А сёння агонь прыбудзе ў Тураў - тут удзельнікаў чакае самы "жывы этап" - факеланосцы прабягуць праз калідор, у які выбудуюцца жыхары і госці горада.