"Полымя міру" прыбыло да Белтэлерадыёкампаніі

18 Чэрвеня 2019

Сёння "Полымя міру" ў беларускай сталіцы! Старт ля  Нацыянальнай бібліятэкі дала алімпійская чэмпіёнка па біятлоне  Надзея Скардзіна. Затым эстафету падхапілі Георгій  Калдун і Аляксей Хлястоў. Маршрут да Кастрычніцкай плошчы пераадолелі паўсотні факеланосцаў, сярод якіх і легенда сусветнага спорту  Антаніна Кошэль і касманаўт Алег Навіцкі.

У гэтыя хвіліны "Полымя міру" на тэлевізійнай вуліцы. На Макаёнка эстафету прымаюць  вядучыя Белтэлерадыёкампаніі. Агонь яркіх перамог пабывае і ў самай вялікай студыі.