"Полымя міру" пабывала на полі "Барысаў-Арэны"

13 июня 2019

Эстафета "Полымя міру" ўсё бліжэй да сталіцы ІІ Еўрапейскіх гульняў! Сёння трэці дзень маршруту па Мінскай вобласці.

Агонь з самай  раніцы  пабываў на полі "Барысаў-Арэны". Стаметроўкі з факелам у руках  па чарзе прабеглі знакамітыя футбалісты  Аляксей Бага, Андрэй Хачатуран, а таксама  Аляксандр Глеб. Да іх далучыўся і выхадзец Барысава, шоумэн Вадзім Галыгін. Эстафета стала адначасова і вялікім святам для мясцовых дзяцей. Больш за тое, факеланосцы правялі для спартсменаў-пачаткоўцаў  і майстар-клас па футболе.

У гэтыя хвіліны "Полымя міру" накіроўваецца ў Жодзіна. Факеланосцы пабываюць на заводзе БелАЗ і ўбачаць,  дзе вырабляюць самыя вялікія самазвалы ў свеце.