Піць або не піць. Мінскводаканал чакае пацвярджэнне цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

26 июня 2020
Праблема з водазабеспячэннем у сталіцы практычна вырашана. Парушэнні назіраюцца ў адзінкавых  дамах. Мінскводаканал у бесперапынным рэжыме вёў работы на сетках водазабеспячэння. Вынікі даследаванняў лабараторыі прадпрыемства за ноч сведчаць, што вада ў размеркавальнай сетцы адпавядае санітарным правілам і нормам. Як толькі гэта пацвердзіць Мінскі гарадскі цэнтр гігіены, забарону на выкарыстанне вадаправоднай вады для піцця знімуць. Прычына здарэння пакуль невядомая. Ёсць версія, што  надзвычайнае здарэнне звязана з выкананнем тэхнічных рэгламентаў пасля замены часткі вадаправода. У пацярпелыя раёны арганізаваны падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах - пунктаў больш за 30. 

Нагадаем, для высвятлення прычын здарэння створаная спецыяльная камісія, якую ўзначаліў віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў.