"Пішам Вікіпедыю па-беларуску". Акцыя ў пасольстве Беларусі ў Швецыі

21 февраля 2020
У ёй удзельнічалі супрацоўнікі нашай дыпмісіі са сваімі сем'ямі, суайчыннікі, якія часова знаходзяцца або пражываюць у Стакгольме. Пісалі для беларускай Вікіпедыі артыкулы на самыя розныя тэмы: і пра беларуска-шведскія адносіны, і пра сваю малую радзіму ў Беларусі.

Дзмітрый Мірончык, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Швецыі: "Я шчыра ўдзячны беларусам Швецыі за тое, што яны сёння сталі гасцямі нашага пасольства. І за тое, што мы разам упершыню паспрабавалі пісаць Вікіпедыю на беларускай мове. Спадзяёмся, што гэтае мерапрыемства стане традыцыйным, што яго падтрымаюць нашы сябры ў іншых краінах - беларусы не толькі Швецыі, але і Нарвегіі, бо, як казаў класік, напісанае застанецца, і трэба больш пісаць па-беларуску, больш карыстацца крыніцамі інфармацыі і ведаў на роднай мове".