Піневіч: Усе вакцыны, зарэгістраваныя ў Беларусі, даказалі сваю эфектыўнасць

8 августа 2022

Усе вакцыны, зарэгістраваныя ў Беларусі, даказалі сваю эфектыўнасць. Як нагадаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, у самы цяжкі перыяд пандэміі тыя, хто прышчапіўся, у рэанімацыю не трапілі. Наперадзе новая хваля COVID-19. Яе чакаюць у верасні. Як адзначыў кіраўнік ведамства, наша сістэма аховы здароўя цалкам гатова. Але ўсё ж лепш засцерагчы свой арганізм з дапамогай імунізацыі. І для гэтага ў нас у краіне створаны ўсе ўмовы. 

Міністэрства аховы здароўя кантралюе парадак выплат надбавак медыцынскім работнікам

Што датычыцца выплат надбавак медработнікам - Мінаховы здароўя трымае пытанне пад кантролем. З-за стабілізацыі сітуацыі з каранавірусам і пераходам  паліклінік і бальніц на звычайны рэжым працы, так званыя кавідныя надбаўкі для медыцынскіх працаўнікоў адмянілі. Аднак у той жа час указам Прэзідэнта ўведзены новыя стымулюючыя выплаты. Сума залежыць ад складанасці і інтэнсіўнасці працы спецыяліста. Мінаховы здароўя праводзіць маніторынг па профілях. Галоўнае патрабаванне ў тым, каб усе надбаўкі былі выплачаны. Акрамя таго, ёсць умова, што медработніку павінны быць захаваны ўсе планавыя надбаўкі, якія існавалі і раней.