Пілотны праект па фотафіксацыі парушэнняў паказаў сваю эфектыўнасць

12 сентября 2017

Пілотны праект па фотафіксацыі парушэнняў, які запусціла сталічная ДАІ, паказаў сваю эфектыўнасць. Стацыянарная камера была ўсталявана ў цэнтры горада на праспекце Незалежнасці каля цырка. Сістэма фіксавала аўто, якія перашкаджаюць праезду грамадскага транспарту. Паводле інфармацыі дарожнай міліцыі, за дзесяць хвілін у аб'ектыў трапляла мінімум два парушальнікі. Праект запушчаны і для таго, каб адпрацаваць змяненне ў заканадаўстве.

Сяргей Заранік, начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама:

"На сённяшні дзень мы разумеем, што лічбы парушэнняў за апошні час выраслі, у параўнанні з мінулым месяцам - на 40 %. Мы разумеем, што неабходнасць адпрацоўкі гэтай маршрутнай паласы будзе пастаянна. Гэта звязана з тым, што лічбы растуць. Мы тлумачым людзям, што неабходна не парушаць ПДР".

У найбліжэйшы час ДАІ плануе акцэнтаваць сваю працу выключна на арганізацыі дарожнага руху і бяспекі. А вось аўтамабілісты павінны самі кантраляваць свае манеўры - за імі будзе назіраць тэхніка. У выпадку парушэнняў прадугледжаны штраф.