Пілотная праграма па падтрымцы моладзі стартавала ў Віцебску

18 ноября 2017

Пілотная праграма па падтрымцы таленавітай моладзі ў навуцы і спорце стартавала ў Віцебску. Сёння прайшло і пасяджэнне экспертнага савета, у які ўвайшлі знакамітыя спартсмены і навуковыя дзеячы. Інтэрактыўная частка праграмы ўключала наведванне школ і спартыўных аб'ектаў. Да прыкладу, у Віцебскі абласны клуб па гульнявых відах спорту прыехаў Арвідас Сабоніс. Юныя спартсмены змаглі асабіста пагутарыць з легендай баскетбола. Сабоніс адказаў на ўсе пытанні, падзяліўся сакрэтамі свайго поспеху, а таксама пажадаў юным спартсменам упарта ісці да перамог.

Таксама ўдзельнікі экспертнага савета сустрэліся з прызёрамі Алімпіяд, лепшымі студэнтамі, педагогамі. 12 чалавек за выбітныя вынікі атрымалі сертыфікаты на грашовыя прэміі. Ініцыятары праграмы спадзяюцца, што праект стане прыкладам і для іншых рэгіёнаў Беларусі.