Пілот апублікаваў відэа пасадкі ў туманным Нацыянальным аэрапорце Мінск

12 ноября 2018

Беларусь пад уладай халоднага антыцыклону. Сёння ўдзень па краіне магчымы моцны вецер. У асобных раёнах да 20 метраў за секунду. У Магілёўскай вобласці дождж і мокры снег. Удзень будзе тры цяпла. І толькі ў Брэсце абяцаюць да 10 з плюсам.

Моцныя туманы ўжо рассеяліся. Але беларусы дагэтуль абмяркоўваюць гэтую прыродную з'яву. А ў Сетцы з'яўляюцца новыя фота і відэа з туманнага Нацыянальнага аэрапорта. Адзін з пілотаў апублікаваў у "Інстаграме", як садзіўся самалёт ва ўмовах нізкай бачнасці на мінулым тыдні. Кадры зробленыя з кабіны лётчыка. Узлётна-пасадачная паласа з'яўляецца з туману літаральна за 20 секунд да пасадкі.