Пікеты БРСМ заклікаюць выбаршчыкаў быць актыўнымі на выбарах дэпутатаў

26 октября 2019
Першыя моладзевыя пікеты ў падтрымку парламенцкіх выбараў  прайшлі сёння ў Беларусі.

У сталіцы актывісты БРСМ запрашалі гараджан зрабіць фота з хештэгам #яприду  або стварыць партрэт ідэальнага дэпутата. Расказвалі таксама і пра мабільную гульню "Галасую", якая будзе цікавая геймерам рознага ўзросту. Дарэчы, такія пікеты не варта блытаць з агітацыяй кандыдатаў у дэпутаты. Да іх моладзевы актыў не мае ніякага дачынення. Галоўная задача - павысіць электаральную актыўнасць беларусаў. 

Такія пікеты моладзевая арганізацыя будзе праводзіць кожны тыдзень у суботу не толькі ў сталіцы, але і  ў абласных і раённых цэнтрах аж да выбараў у Палату прадстаўнікоў. Нагадаем, яны пройдуць 17 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019