Петэра Маўрэра сёння прымалі ва ўрадзе

8 ноября 2017

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко адзначыў, што Беларусь высока цэніць супрацоўніцтва з міжнародным камітэтам і прызнае бясспрэчны ўнёсак арганізацыі ва ўрэгуляванне міжнародных канфліктаў і падтрыманне міру. Фінансавая дапамога Чырвонага Крыжа Беларусі (а гэта 2,5 мільёна долараў на працягу апошніх пяці гадоў) дапамагла рэалізаваць краіне шэраг буйных праектаў па вышуку прапаўшых і падтрымцы вымушаных перасяленцаў з Украіны. Са свайго боку Петэр Маўрэр прызнаў Беларусь надзейным партнёрам арганізацыі і выказаў упэўненасць, што сувязі з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа будуць толькі ўмацоўвацца.