Пясочная арт-тэрапія, урокі бяспекі і IT-заняткі. Новы дзіцячы сад адкрыўся ў Мінску

18 сентября 2019

Новы дзіцячы сад адкрыўся ў сталіцы на вуліцы Аэрадромнай. Побач  імкліва разрастаецца новы мікрараён, таму аб'ект узвялі ўсяго за год. У трохпавярховым будынку ёсць  усё для актыўнага адпачынку і развіцця малых - музычная і спартыўная залы, гарадок для вывучэння правілаў дарожнага руху, а таксама басейн. Яго, дарэчы, змогуць наведваць не толькі выхаванцы. Новы дзіцячы сад з сімвалічнай назвай "Свет на далоньцы" прыняў 230 дзяцей. Для самых малодшых арганізуюць адаптацыйныя групы.

Побач з новым дзіцячым садам пачнуць будаўніцтва яшчэ адной дашкольнай установы. Усяго ж за найбліжэйшыя  чатыры гады ў Мінску ўзвядуць два  дзясяткі дзіцячых садоў.