"Песні пакаленняў" - ад "Малітвы" да "Чужой милой" - гучалі сёння ў Моладзевым тэатры эстрады. З гэтай канцэртнай пляцоўкі стартавала новая творчая акцыя. У ёй любімыя кампазіцыі можна пачуць і ў новых аранжыроўках, і галасамі новых вакалістаў. Сярод выканаўцаў - лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і па сумяшчальніцтве студэнты Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Яркім дадаткам стала і работа выпускнікоў кафедры рэжысуры і харэаграфіі. Яны склалі танцавальны тэкст да канцэрта. На пляцоўцы вакалістаў падтрымлівалі і заслужаныя артысты Беларусі.
Музычны форум атрымае працяг. У перспектыве зборныя канцэрты з культавымі мелодыямі пачуюць і жыхары розных рэгіёнаў. Першым пунктам гастрольнай карты, як мяркуюць, стане Слуцк. Гэта малая радзіма мастацкага кіраўніка праекта Яўгена Курчыча.













