Пешаход - на пераход!

29 ноября 2013

Cёння ў поле зроку супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі трапілі пешаходы. Праваахоўнікі чарговы раз нагадваюць пешым ўдзельнікам дарожнага руху элементарныя правілы пераходу праезнай часткі. Многія, на жаль, па-ранейшаму не карыстаюцца зебрай ці ўвогуле перабягаюць дарогу на чырвоны сігнал. Да таго ж, рухаючыся ў цёмны час сутак, некаторыя пешаходы грэбуюць святлоадбівальнымі элементамі.


Анастасія Радзько, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС г.Мінска: Сёння ўсе супрацоўнікі ДАІ наведаюць працоўныя калектывы, навучальныя ўстановы з мэтай прадухілення ДТЗ з удзелам пешаходаў. Таксама будзе нададзена ўвага вадзіцелям , якія не прапускаюць пешаходаў на пешаходных пераходах.


Невыкананне правілаў дарожнага руху, у тым ліку і пешаходамі, прыводзіць да незваротных наступстваў. Так вось і сёння ў Мінску адбылося ДТЗ на вуліцы Даўгабродскай са смяротным вынікам. Мужчына пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Увогуле ж, у сталіцы кожнае пятае здарэнне з удзелам пешаходаў адбываецца менавіта па іх віне.