Пясчаная бура ў Беларусі

21 апреля 2018

Адзначылася непагадзь і ў Беларусі. На ўчастку дарогі паміж Дзяржынскам і Баранавічамі, паводле слоў відавочцаў, з-за моцнага ветру з палёў падняўся сухі пясок. Пясчаная бура і праз яе - дрэнная бачнасць прывялі да мноства дробных аварый. Сур'ёзна ніхто не пацярпеў, але рух з-за нетыповай для нашых шырот з'явы быў значна абцяжараны. Таксама вядома, што з-за моцных парываў ветру было парушана электразабеспячэнне больш чым у 260 населеных пунктах Віцебскай вобласці.