Пясчаная бура - небывалая прыродная з'ява дасягнула нашых шырот

24 апреля 2019

Пясчаная бура ўжо ў Беларусі. Адразу некалькіх відавочцаў сёння апублікавалі відэа і фота з Гродна, дзе пылавое воблака ахутала цэлы мікрараён. Мясцовыя жыхары сталі сведкамі таго,  як неба набыло белаваты колер. Сіноптыкі сцвярджаюць, што гэта ўсяго толькі пясок з зямлі, які падняў парывісты вецер. Пры гэтым не адмаўляюць, што з-за адсутнасці ападкаў паветра ў Беларусі зараз забруджана цвёрдымі часціцамі.

А вось яшчэ адно відэа ўжо з іншага ракурсу. Шэраг сайтаў аб надвор’і  паведамляе, што гэта тая самая пясчаная бура з Сахары, якая рухаецца далёка на поўнач у Нарвежскае мора, да берагоў Ісландыі і Грэнландыі праз Еўропу. Асабліва густыя аблокі распаўсюдзяцца праз Балеарскія астравы і паўночна-ўсходнюю Іспанію ў  Францыю, Швейцарыю, Германію, краіны Бенілюкса, Вялікабрытанію і Ірландыю.