Першы намміністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяла ўрок у 32 гімназіі

1 сентября 2017

Свой першы ўрок запомняць надоўга і гэтыя першаклашкі з 32-й сталічнай гімназіі. У іх у гасцях і ў ролі настаўніка сёння была першы намміністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Ія Малкіна ў гульнявой форме гутарыла з маленькімі вучнямі, для якіх усё ў навінку. Асабліва ўзрадаваліся дзеці падарункам - кнізе ад Прэзідэнта "Беларусь - наша Радзіма" і яркаму выданню пра нашу прыроду.