Першы намеснік губернатара Мінскай вобласці правёў сустрэчу з жыхарамi Капыльскага раёна

21 ноября 2018

Праблемы з пітной вадой і недахоп медыцынскага транспарту. З набалелымі пытаннямі жыхары Капыльскага раёна звярнуліся да першага намесніка губернатара Мінскай вобласці. Ігар Макар падчас сустрэчы з калектывам гаспадаркі "Старыца-Агра" засяродзіў увагу на эканамічным развіцці раёна і неабходнасці нарошчваць аб'ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Калектыў гаспадаркі акрэсліў і хвалюючыя моманты, якія патрабуюць вырашэння: у прыватнасці, з пітной вадой і неабходнасць у станцыі абезжалезвання. Таксама жыхары прапануюць набыць у мясцовую школу інтэрактыўную дошку, а санітарны транспарт - для ўрачэбнай амбулаторыі.

Першы намеснік губернатара ўзяў агучаныя пытанні на асабісты кантроль і расказаў пра намер пабудаваць у Капыльскім раёне буйны свінакомплекс і фабрыку па вырошчванні індыкоў. Гэта забяспечыць не толькі новыя працоўныя месцы са стабільным заробкам, але і эканамічны рост.